top of page
Банер.png
008.png
  Ці ведаеш ты, мой юны сябар, калі з'явіліся першыя мульцікі на Беларусі? Не? Тады чытай.
   Годам нараджэння беларускай анімацыі прынята лічыць 1973-ы, калі пры кінастудыі "Беларусьфільм" з'явілася мультмастэрская. Але спробы стварэння мультыплікацыйных фільмаў рабіліся значна раней - у 20-я гады мінулага стагоддзя. Адзін з яе фільмаў - "Кастрычнік і буржуазны свет" - быў прысвечаны дзесяцігадоваму юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі.  Навукова-папулярная стужка "Жывыя дамы" (1928) у займальнай форме адкрывала дзецям навакольны свет, давала шэраг карысных саветаў, напрыклад, як правільна пераходзіць вуліцу. "Мульцік "Бунт зубоў" (1928) вучыў правілам асабістай гігіены. Цікава, што мультыплікацыя спалучалася ў ім з гульнявымі эпізодамі. У XXI стагоддзі Беларуская анімацыя вярнулася да сваіх маральных вытокаў. Асноўным гледачом становіцца дзіця. Усё больш мультфільмаў выходзіць на беларускай мове і распавядае аб беларускай культуры або гісторыі. Вельмі займальнымі ўяўляюцца "Выцінанкі-прымаўкі» (2008 год) Міхаіла Тумелі. У сучасным антуражы стваральнікі пастараліся перадаць каларыт нацыянальнай культуры. Мульцік створаны ў тэхніцы выцінанка, дзе ўсе персанажы выразаныя з паперы. У 2007 годзе "Беларусьфільм" выпусціў пазнавальны гістарычны кінапраект "Аповесць мінулых гадоў". Распавядаецца там пра гісторыю беларускіх гербаў. Для адпачынку ад гісторыі, але для далучэння да культурных традыцый, з 2003 па 2013 год студыя анімацыі радуе гледача мультсерыялам "Несцерка". Гэты персанаж беларускага фальклору, балака і весялун Несцерка, з зайздроснай рэгулярнасцю трапляе ў розныя канфузныя сітуацыі. Але герой аптыміст, таму лёгка спраўляецца з любой праблемай.
 Адзін з першых незалежных мультфільмаў - " Будзьма беларусамі!», распавядае гісторыю Беларусі, пачынаючы ад стварэння свету і заканчваючы сучаснасцю. 
  Калі вам цяжка даецца пераход з рускай мовы на беларускую - пачынайце глядзець мультфільмы.
    А зараз, запрашаю Вас ў наш віртуальны мульціклуб. Прыемнага прагляду.
bottom of page